Віла Палагонія (італ.: Villa Palagonia) — адзін з самых мудрагелістых будынкаў Сіцыліі. Знаходзіцца ў горадзе Багерыя ў 15 кіламетрах ад Палерма.
Гісторыя
Віла будавалася з 1715 года па заказе Франчэска Фердынанда Гравіны-і-Крухільяс, пятага князя Палагоніі, па праекце архітэктара Тамаза Марыя Наполі. Адзін з першых помнікаў сіцылійскага барока. Найбольш вядома гратэскавымі скульптурамі чалавекападобных пачвар, якія ўпрыгожваюць сад і па якіх будынак завуць Вілай пачвар.
Віла ў мастацтве і літаратуры
Віла і скульптуры прыцягвалі шматлікіх падарожнікаў XVIII—XIX стст., уключаючы Гётэ і Дзюма.