Віктар Якаўлевіч Галаўчынер |
Дата нараджэння |
28 чэрвеня 1905(1905-06-28) |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці |
15 ліпеня 1961(1961-07-15) (56 гадоў) |
Месца смерці |
|
Месца пахавання |
|
Грамадзянства |
|
Адукацыя |
|
Прафесія |
|
Тэатр |
|
Узнагароды |
|
Віктар Якаўлевіч Галаўчынер (28 чэрвеня 1905, Мінск — 15 ліпеня 1961, Вільня) — беларускі рэжысёр, акцёр, драматург. Народны артыст БССР (1944) і Літоўскай ССР (руск.) (бел. (1959)[1].
Біяграфія
Нарадзіўся 28 чэрвеня 1905 года ў Мінску ў сям'і настаўніка. У 1926 годзе скончыў Беларускую драматычную студыю пры Дзяржаўным інстытуце тэатральнага мастацтва (руск.) (бел. ў Маскве[1]. Працаваў у Мінску рэжысёрам і акцёрам Дзяржаўнага яўрэйскага тэатра (1926—1938)[1], Беларускага рабочага тэатра імя ЦС ПСБ (1930—1932)[1]. У 1938—1939 гг. — выкладчык тэатральнага вучылішча ў Мінску, у 1939—1942 гг. — рэжысёр БДТ-1[1], у 1942—1946 гг. — мастацкі кіраўнік Дзяржаўнага яўрэйскага тэатра БССР, у 1946—1948 гг. — галоўны рэжысёр Дзяржаўнага рускага тэатра БССР[1].
З 1949 г. — галоўны рэжысёр у тэатрах Іркуцка, Ташкента, Вільні[1].
З 1938 займаўся педагагічнай дзейнасцю[1].
Памёр 15 ліпеня 1961 года ў Вільні. Пахаваны на Антокальскіх могілках у Вільні[2][3].
Творчасць
Як драматург і крытык
У 1925 г. апублікаваў першы твор — п'есу «Гаўрош» па матывах рамана (руск.) (бел. В. Гюго. Аўтар п'ес «Велікадушнасць» (пастаўлена ў 1935)[1], «Урок жыцця» («Жыццё вучыць», пастаўлена ў 1942[1]), «Да вяршынь» (1946), «Прафесар гісторыі» (1948). Выступаў і як тэатральны крытык.
Як рэжысёр
Найбольш значныя пастаноўкі: «Выстрал» А. Безыменскага (руск.) (бел. (1930) у тэатры імя ЦС ПСБ; «Дон Жуан» («Севільскі свавольнік») Цірса дэ Маліна (1937) у Беларускім Тэатры працоўнай моладзі; «Вальпонэ, ці Хітры ліс (англ.) (бел.» Б. Джонсана (руск.) (бел. (1934), «Фальшывая манета» М. Горкага (1937), «Вядзьмарка (англ.) (бел.» А. Гальдфадэна (руск.) (бел. (1941), «Пігмаліон (руск.) (бел.» Б. Шоў (1946) у Дзяржаўным яўрэйскім тэатры БССР; «Дурная для іншых, разумная для сябе (ісп.) (бел.» Лопэ дэ Вэга (1940) у БДТ-1; «Атэла (руск.) (бел.» У. Шэкспіра (1947) у Дзяржаўным рускім тэатры БССР; «Хто смяецца апошнім» К. Крапівы (1954) у Ташкенцкім рускім тэатры.
Дакументы з асабістага архіва захоўваюцца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (фонд 72)[2].
Зноскі
Літаратура
- Беларускія пісьменнікі: 1917—1990. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1994. — ISBN 5-340-00709-X.
- Галаўчынер Віктар Якаўлевіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 203. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі