Віктар Іванавіч Яла́таў (10 жніўня 1923, Баку — 1 верасня 1980) — беларускі музыказнавец-фалькларыст. Доктар мастацтвазнаўства (1978).
Біяграфія
Скончыў Азербайджанскую кансерваторыю (1955). 3 1955 у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі.
Навуковая дзейнасць
Даследаваў лад, рытм, мелодыку беларускай народнай музыкі. Аўтар кніг «Ад песні да песні» (1961), «Ладавыя асновы беларускай народнай музыкі» (1964), «Рытмічныя асновы беларускай народнай музыкі» (1966), «Меладычныя асновы беларускай народнай музыкі» (1970), «Па слядах аднаго рытму» (1974), «Песні ўсходнеславянскай супольнасці» (1977). Складальнік музычнай часткі 7-томнага акадэмічнага выдання «Беларуская народная творчасць»: «Песні савецкага часу» (1970), «Радзінная паэзія» (1971), «Дзіцячы фальклор» (1972), «Жніўныя песні» (1974), «Веснавыя песні» (1979), «Валачобныя песні» (1980), «Восеньскія і талочныя песні» (1981).
Дзяржаўная прэмія Беларусі 1986.
Зноскі
- ↑ а б Czech National Authority Database Праверана 17 мая 2024.
Літаратура
- Мажэйка З. Ялатаў // БЭ ў 18 т. Т. 18. Кн. І. Мн., 2004.