Справядлівасць гэтай гіпотэзы моцна залежыць ад прыроды цёмнай энергіі, а менавіта, ад параметра w, роўнага адносінам ціску цёмнай энергіі да яе шчыльнасці (гл. ураўненне стану). Калі w<-1, то Сусвет будзе паскорана пашырацца, і велічыня маштабнага фактара стане роўнай бесканечнасці за канечны час.
Калі гіпотэза «Вялікага разрыву» слушная, то, па меры павелічэння хуткасці пашырэння, адлегласць да гарызонту падзей, — г. зн. той часткі Сусвету, якая аддаляецца ад назіральніка з хуткасцю святла — будзе памяншацца. Усё, што знаходзіцца за гарызонтам, недаступна назіранню, таму што хуткасць святла з'яўляецца граніцай для любых узаемадзеянняў. Аб'ект, размешчаны ў цэнтры назіранага сусвету, не ўзаемадзейнічае ні з чым, што знаходзіцца за гарызонтам. Калі памер гарызонту падзей становіцца меншым за памеры якога-небудзь аб'екта, то паміж часткамі гэтага аб'екта немагчымыя ніякія ўзаемадзеянні — ні гравітацыйнае, ні электрамагнітнае, ні моцнае, ні слабае.
Аўтары гэтай гіпотэзы вылічылі час, які застаўся да канца існавання Сусвету такога, якім мы яго ведаем.
дзе — адносіны ціску цёмнай энергіі да яе шчыльнасці, — пастаянная Хабла і Ωm — бягучае значэнне шчыльнасці ўсёй матэрыі ў Сусвеце.
У сваёй працы аўтары разгледзелі прыклад, дзе = −1.5, H0 = 70 (км/с)/Мпк и Ωm = 0.3, і ў гэтым выпадку канец Сусвету (Вялікі разрыў) наступіць прыблізна праз 22 млрд гадоў.[1]
За мільярд гадоў да Вялікага разрыву распадуцца сукупнасці галактык.
Прыкладна за 60 млн гадоў да Вялікага разрыву гравітацыя стане вельмі слабай, каб утрымліваць галактыкі. Распадзецца і наша галактыка.
За 3 месяцы да Вялікага разрыву Сонечная сістэма стане гравітацыйна незвязанай.
За 30 хвілін да Вялікага разрыву разбурыцца Зямля.
↑Allen, S. W.; Rapetti, D. A.; Schmidt, R. W.; Ebeling, H.; Morris, R. G.; Fabian, A. C. (2008). "Improved constraints on dark energy from Chandra X-ray observations of the largest relaxed galaxy clusters". Monthly Notices of the Royal Astronomical Society. 383 (3): 879. arXiv:0706.0033. Bibcode:2008MNRAS.383..879A. doi:10.1111/j.1365-2966.2007.12610.x.