Вялікі залаты медаль імя М. В. Ламаносава

Вялікі залаты медаль імя М. В. Ламаносава
Тып навуковая ўзнагарода[d] і медаль
Заснавальнік Расійская акадэмія навук
Краіна
Сайт ras.ru/about/awards/lomo…
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вялікі залаты медаль імя М. В. Ламаносава (руск.: Большая золотая медаль имени М. В. Ломоносова) — вышэйшая ўзнагарода Расійскай акадэміі навук. Штогод прысуджаюцца два Вялікія залатыя медалі імя М. В. Ламаносава — адзін расійскаму і адзін замежнаму навукоўцу за выдатныя дасягненні ў галіне прыродазнаўчых і гуманітарных навук. Экспертная камісія знаходзіцца пры Прэзідыуме РАН.

Гісторыя медаля

Залаты медаль імя М. В. Ламаносава заснаваны пастановай Савета Міністраў СССР ад 23 чэрвеня 1956 года № 851 з указаннем, што медаль прысуджаецца адзін раз у тры гады за выдатныя работы ў галіне прыродазнаўчых і тэхнічных навук.

Аўтар дызайну медаля — савецкі мастак і скульптар Сяргей Цімафеевіч Канёнкаў.

У пастанове Прэзідыума АН СССР ад 3 жніўня 1956 г. № 400 пазначана, што медаль прысуджаецца савецкім навукоўцам. Пастановай Прэзідыума АН СССР ад 24 жніўня 1956 № 462 першым годам прысуджэння медаля ўсталяваны 1959 год. Апісанне медаля зацверджана пастановай Прэзідыума АН СССР ад 3 кастрычніка 1958 г. № 640. Палажэнне аб медалі зацверджана пастановай Прэзідыума АН СССР ад 24 лістапада 1967 г. № 909.

Пастановай Савета Міністраў СССР ад 7 ліпеня 1967 № 612 дазволена Акадэміі штогод прысуджаць два залатыя медалі — адзін савецкаму і адзін замежнаму вучонаму за выдатныя работы ў галіне прыродазнаўчых і грамадскіх навук.

Пастановай Прэзідыума АН СССР ад 6 студзеня 1967 г. № 8 устаноўлена, што навукоўцы, удастоеныя залатога медаля імя М. В. Ламаносава, выступаюць з навуковымі дакладамі на гадавым Агульным сходзе Акадэміі навук СССР.

Пастановай Прэзідыума Расійскай акадэміі навук ад 26 мая 1992 г. № 177 устаноўлена: лічыць залатыя медалі імя М. В. Ламаносава вышэйшай узнагародай Расійскай акадэміі навук, якія прысуджаюцца адзін расійскаму і адзін замежнаму вучонаму з мэтай адзначыць выдатныя работы ў галіне прыродазнаўчых і гуманітарных навук.

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!