Акруга Вялікі Ачэх (індан.: Kabupaten Aceh Besar) — акруга ў правінцыі Ачэх. Акруга акружае муніцыпалітэт Банда-Ачэх (сталіцу правінцыі), Адміністрацыйны цэнтр — горад Джантха.
Гісторыя
У выніку цунамі, якое прыйшло ў 2004 годзе пасля землятрусу ў Індыйскім акіяне, востраў Руса, які знаходзіцца ў раёне Лхаёнг, змяніў сваю форму. Гэты востраў мае важнае значэнне, так як з'яўляецца крайнім паўночна-заходнім пунктам Інданезіі і менавіта ад яго адлічваецца ў гэтым кірунку марскія межы.
Насельніцтва
Паводле перапісу 2008 года, на тэрыторыі акругі пражывала 310811 чалавек.
Эканоміка
Эканоміка акругі заснавана на вырошчванні гваздзікі, мушкатовага арэха, рысу і вытворчасці пальмавага алею.
Адміністрацыйны падзел
Акруга Вялікі Ачэх дзеліцца на наступныя раёны :
- Байтусалам
- Бланг-Бінтанг
- Дарул-Імарах
- Дарусалам
- Індрапуры
- Інгін-Джая
- Кота-Джантха
- Круенг-Барона-Джая
- Кута-Баро
- Кута-Гот-Гліе
- Кута-Малака
- Лембах-Сеулавах
- Леупунг
- Лхонга
- Лхаёнг
- Месджыд-Рая
- Мантасік
- Пеўкан-Бада
- Пуло-Ачэх
- Меўлімеум
- Сімпанг-Ціга
- Сука-Макмур
- ↑ Indonesian Minister of Home Affairs Decree 100.1.1-6117 Of 2022 — С. 97.