Вялі́кае Марско́е возера (руск.: Большое Морское озеро, чук.: Майнычин-Анкаватан) — возера ў Азіяцкай частцы Расіі, у Далёкаўсходняй федэральнай акрузе, у Ніжнекалымскім улусе Рэспублікі Саха (Якуція), у басейне ракі Вялікая Чукочая.
Возера знаходзіцца за Палярным кругам, у паўночна-ўсходняй частцы Калымскай нізіны. Плошча яго паверхні складае 205 км. Даўжыня 17,5[1] км, найбольшая шырыня 15[1] км. Плошча вадазбору 382[2] км². Катлавіна возера мае авальную форму, выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Берагавая лінія парэзаная слаба. Берагі нізкія. Жыўленне вадой дажджавое і снегавое, з перавагай снегавога. Замярзае возера ў верасні — пачатку кастрычніка, вызваляецца ад лёду ў канцы чэрвеня. У возера ўпадае рака Вірлэляхгуэм[2], выцякае рака Анкаваам (Марская). За 3 км ад Вялікага Марскога знаходзіцца возера Малое Марское.
У 1994 годзе Указам прэзідэнта Рэспублікі Саха (Якуція) Вялікаму Марскому возеру нададзены статус асабліва ахоўваемай тэрыторыі — унікальнага возера[3].
Зноскі
Літаратура
- Морские озёра // Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 1. — С. 838. — 863 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-042-8 (т. 1.). (руск.)
Спасылкі