Востраў мае працягласць каля 900 км з поўначы на поўдзень. Абмываецца водамі Атлантычнага акіяна на захадзе і поўначы, Паўночнага мора — на ўсходзе. На поўдні аддзелены ад мацерыка пралівам Ла-Манш. Берагавая лінія астравоў моцна раздзеленая шматлікімі залівамі (фіёрдамі на поўначы і рачнымі эстуарыямі на поўдні).