Вышэйшая сацыяльна-прыродазнаўчая школа імя Вінцэнта Поля ў Любліне (польск.: Wyższa Szkoła Społeczno-Przyrodnicza im. Wincentego Pola w Lublinie) — польская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў Любліне.
Агульная характарыстыка
Вучэльня дзейнічае на падставе рашэння міністра народнай адукацыі Польшчы ад 12 ліпеня2000 года. Названа ў гонар Вінцэнта Поля - польскага паэта і географа, які нарадзіўся ў Любліне. Школа зарэгістраваная ў рэестры міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі Польшчы пад нумарам 186. Працэс навучання ажыццяўляецца ў стацыянарнай і нестацыянарнай форме па праграмам бакалаўрыяту, магістратуры і дактарантуры. Вучэльня таксама арганізуе курсы жэставай мовы і курсы экскурсаводаў. Пры ВНУ дзейнічае таксама вышэйшая прафесійная школа, якая рэалізуе адукацыйныя праграмы вышэйшай адукацыі неўніверсітэцкага ўзроўню.