Вуліца Лейтэнанта Рабцава (гістарычная назва: Камянецкая шаша) — вуліца ў паўночна-заходняй частцы Брэста. Названа ў гонар П. С. Рабцава ў 1975 годзе. Працягласць — 3765 м, ад вуліцы Брэсцкіх дывізій да гарадской мяжы. Забудавана 1- і 5-павярховымі дамамі. У 2010-х гадах пашырана да 4-х палос. У 2021 годзе актыўна забудоўваецца шматпавярховымі дамамі няцотны бок вуліцы.