Частка першая, «Рабы забабонаў». Указанне на поспехі сучаснай навукі і паралельны росквіт астралогіі. Візіт да газетнага астролага і беспаспяховая прапанова яму эксперыменту для праверкі дакладнасці прадказанняў, візіт да медыума С. Гудфелоў, размова з фокуснікам. Д. Браўнам. Наведванне царквы спірытуалістаў і гутарка з медыумам. К. Гамільтанам-Паркерам. Эксперыменты псіхолага К. Фрэнча па рэальнасці здольнасцяў лазаходцаў. Інтэрв’ю з містыкам. С. Кумарам і філосафам-рэлятывістам С. Фулерам.
Частка другая, «Ірацыянальная служба аховы здароўя». Крытыка адмовы ад прышчэпак, справакаванага шуміхай у СМІ. Гутарка з урачом-гамеапатам і крытыка гамеапатыі як метаду, які не даказаў эфектыўнасці, але фінансуецца з бюджэту Вялікабрытаніі праз Нацыянальную службу аховы здароўя. Гутарка з псіхолагам Н. Хамфры аб магчымым эфекце плацэба пры гамеапатыі.