У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Гарбачова.
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Русак.
Вольга Васілеўна Гарбачова (у дзявоцтве Русак; нар. 18 лістапада 1961, г. Варкута, Расія) — беларускі гісторык, філосаф. Кандыдат гістарычных навук (1995), дацэнт (2002)[1].
Біяграфія
Скончыла ў 1986 годзе гістарычны факультэт БДУ па спецыяльнасці «Філасофія», у 1993 годзе аспірантуру Інстытута гісторыі Акадэміі навук Беларусі па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя»[1].
Працуе на кафедры этналогіі, музеалогіі і гісторыі мастацтваў гістарычнага факультэта БДУ, дацэнт[1].
Навуковая дзейнасць
Навуковыя інтарэсы: гісторыя 19 ст.; тэорыя і гісторыя сусветнай культуры[1]. Аўтарка больш за 100 навуковых публікацый. Укладальніца біябібліяграфічнага слоўніка «Удзельнікі паўстання 1830—1831 гг. на Беларусі» (2004)
Бібіліяграфія
Зноскі
Спасылкі