Верхняе Агавэ (фр.: Haut-Ogooué) — правінцыя на ўсходзе Габона. Адміністрацыйны цэнтр — горад Франсвіль. Плошча — 36547 км². Мяжуе на поўначы з правінцыяй Агавэ-Івіндо, на захадзе з правінцыяй Агавэ-Лола, на поўдні і ўсходзе з Рэспублікай Конга. Рака Агавэ, на якой стаіць Франсвіль, дзеліць тэрыторыю правінцыі з поўначы на поўдзень. Насельніцтва — 250 799 чалавек (2013).