У 1536 годзе маскоўскі цар загадаў пабудаваць замак на месцы былога Веліжскага гарадзішча. У 1563 замак браў у аблогу і спаліў Мікалай Радзівіл Чорны. У 1567, 1568 гг. войска Вялікага княства Літоўскага зноў двойчы паліла замак, аднак рускія яго хутка аднаўлялі. У 1580 годзе да замка з 8-тысячным войскам падыйшоў Ян Замойскі, і неўзабаве Веліж быў узяты штурмам.
З пачаткам ваенных дзейнняў супраць Рэчы Паспалітай (1654) маскоўскія ваяводы ўгаворвалі веліжцаў здацца на літасць цара ва ўмовах наступу па ўсёй тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага, аднак замак пратрымаўся да ліпеня 1655 года. Вернуты ў 1678 годзе Рэчы Паспалітай замак прастаяў нядоўга: 15 ліпеня1697 года ён дашчэнту згарэў ад маланкі, пасля чаго больш не аднаўляўся.
Літаратура
Брэжго Б. Замкі Віцебшчыны. — Вільня: Друкарня Я. Левіна, 1933. — 38 с.: іл.
Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!