Чатырохпавярховае збудаванне вышынёй 35 метраў з’яўляецца ўзорам мануэлінскага архітэктурнага стылю, характэрнага для Партугаліі эпохі Адраджэння, аднак амаль згубленага цяпер. У XIX стагоддзі помнік стаў аб’ектам цікавасці і гонару партугальскіх рамантыкаў, была здзейснена капітальная рэстаўрацыя. У 1983 годзе вежа і бліжэйшы манастыріеранімітаўЖыронімуш былі абвешчаны ЮНЕСКА помнікамі Сусветнай культурнай спадчыны. У наш час вежа адкрыта для наведвання.