У 1975 годзе пачала займацца баскетболам у ДзЮСШ г. Столін. Першым трэнерам быў Аркадзь Матусевіч. Тры сезоны правяла ў дублі сталічнага «Гарызонта», пяць — у складзе брэсцкага «Педінстытута», дзесяць гадоў аддала «Алімпіі».
Тройчы была срэбным прызёрам чэмпіянату, шмат разоў — бронзавым, два разы трымала ў руках Кубак Беларусі[1].