Валянцін Вячаслававіч Базы́льчык[2] (8 снежня 1935, Полацк — 13 студзеня 1993, Мінск[3]) — вучоны ў галіне арганічнай хіміі, доктар хімічных навук (1986), прафесар (1987), Заслужаны дзеяч навукі Чувашыі (1992).
Біяграфія
Нарадзіўся ў Полацку. У 1960 годзе скончыў хімічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1960—1968 гг. працаваў у Беларускім тэхналагічным інстытуце і Інстытуце фізіка-арганічнай хіміі Акадэміі навук БССР. Займаў пасады асістэнта, малодшага і старэйшага навуковага супрацоўніка. З 1969 года — дацэнт Чувашскага дзяржаўнага ўніверсітэта, з 1986 года — загадчык кафедрай арганічнай хіміі і тэхналогіі арганічных рэчываў. У 1986 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Синтез и химические превращения соединений ряда орто- и параментана»[3].
Навуковая дзейнасць
В. В. Базыльчыку належаць навуковыя працы па хіміі тэрпентоідаў і іх сінтэтычных аналагаў. У супрацоўніцтве з беларускімі вучонымі новыя біялагічна актыўны прэпараты (пестыцыды) і займаўся даследаваннямі іх эфектыўнасці. Упершыню прапанаваў прамысловы і танны спосаб атрымання з араматычных злучэнняў іх 1, 4-дыгідравытворных вытворных, выкарыстоўваемых у сінтэзе вітамінаў, антыбіётыкаў і іншых біялагічна актыўных рэчываў[3].
Аўтар больш за 200 навуковых прац, уладальнік 67 аўтарскіх пасведчанняў на вынаходніцтвы і патэнтаў[3].
Сярод апублікаванага:
- Установление структуры органических соединений физико-химическими методами : учеб. пособие. — Чебоксары, 1978.
- Хроматографические методы анализа и выделения органических веществ. — Чебоксары, 1994. (у сааўтарстве)
Зноскі
Літаратура
Спасылкі