У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Собаль.
Валерый Раманавіч Собаль (13 студзеня 1955, Докшыцы, Віцебская вобласць) — беларускі фізік. Кандыдат фізіка-матэматычных навук (1986), дацэнт (2001), доктар фізіка-матэматычных навук (2006), прафесар (2011).
Біяграфія
Скончыў БДУ (1976). 3 1976 года ў Інстытуце фізікі АН Беларусі, навуковы, старшы навуковы, з 2003 года — вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута фізікі цвёрдага цела і праваднікоў НАН Беларусі. 3 2005 года выкладаў у Беларускім дзяржаўным аграрным тэхнічным універсітэце (аграэнергетычны факультэт, кафедра фізікі, з 2006 года — загадчык кафедры). З 2009 года ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя М. Танка (фізіка-матэматычны факультэт, кафедра фізікі і методыкі выкладання фізікі) — загадчык кафедры. У 2013—2015 гадах быў дэканам факультэта.
Навуковая дзейнасць
Навуковыя інтарэсы: фундаментальныя і прыкладныя даследаванні электрычных, цеплавых, магнітных, трываласных уласцівасцей металаў і матэрыялаў. Навуковыя даследаванні па нізкатэмпературнай электрадынаміцы нармальных металаў і матэрыялаў. Аўтар больш за 120 навуковых прац[1].
Зноскі
Літаратура
- Собаль Валерый Раманавіч // Памяць: Докшыцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; уклад. А. В. Скараход; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : БелЭн, 2004. — С. 638.