Валерый Аляксандравіч Ярмоленка

Валерый Аляксандравіч Ярмоленка
Дата нараджэння 31 кастрычніка 1940(1940-10-31)
Месца нараджэння
Дата смерці 22 верасня 2015(2015-09-22) (74 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці геолаг, географ, пісьменнік
Навуковая сфера геалогія[1] і геаграфія[1]
Месца працы
Навуковая ступень доктар геаграфічных навук і кандыдат тэхнічных навук
Альма-матар

Валерый Аляксандравіч Ярмоленка (31 кастрычніка 1940, с. Сяміазёрнае, Кустанайская вобласць, Казахстан) — беларускі геолаг, географ. Доктар геаграфічных навук (1994), прафесар (1998). Акадэмік Пятроўскай акадэміі навук і мастацтваў (1996).

Скончыў маркшэйдэрскі (1962) і эканамічны (1965) факультэты Пецярбургскага горнага інстытута. 3 1969 у Інстытуце геалагічных навук Нацыянальнай АН Беларусі, з 1974 у Беларускім філіяле Усесаюзнага НДІ галургіі, з 1976 у Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце, з 1990 у БДУ. Прадстаўнік Беларусі ў INHIGEO (Лісабон) — сусветнай камісіі па гісторыі навукі.

Навуковыя працы па праблемах рацыянальнага прыродакарыстання, эканамічнай ацэнцы карысных выкапняў Беларусі і інш.

Бібліяграфія

  • Агроруды: синтез проблем природопользования / Белорус.нац.ком.по прогр. ЮНЕСКО «Человек и биосфера»,Белорус.гос.ун-т. — Мн.: Навука і тэхніка, 1994. — 191 с.
  • За даляглядам Айкумены: Іван Чэрскі / В. А. Ярмоленка. — Мн.: Навука і тэхніка, 1995. — 64 с., 8 л. іл. — (Нашы славутыя землякі).
  • Горные инженеры Беларуси: Питомцы С.-Петерб. горн. ин-та / Бел. гос. ун-т, Петр. акад. наук и искусств. — Мн.: Белгосуниверситет, 1998. — 51 c.
  • Географы і падарожнікі Беларусі: Альбом-атлас. Мн., 1999. (у сааўт.)
  • Таямнічы вязень: (прыгоды генерала Юзафа Копаця) / Валерый Ярмоленка // Маладосць. 2010. № 11. — С. 124—129

Зноскі

  1. а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.

Літаратура

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!