Працуе ў станковым жывапісе і графіцы. Удзельнік калектыўных выставак у Расіі, Польшчы, Германіі, Галандыі, Іспаніі.
Жыве ў Мінску і Маскве.
Біяграфія
Скончыў спецыялізаваную нямецкую школу № 24 у Мінску. Не атрымаў мастацкай адукацыі, заняткі жывапісам да пэўнага моманту былі яго захапленнем.
У 80-я гады належаў да групы нонканфармістаў. Пасля некалькіх гадоў наведвання розных мастацкіх студый, ён прадпрыняў некалькі беспаспяховых спроб паступіць у Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут.