Ваенны фінансава-эканамічны інстытут |
Міжнародная назва |
Военный финансово-экономический институт |
Заснаваны |
1938 |
Рэарганізаваны |
2010 |
Краіна |
|
Размяшчэнне |
|
Юрыдычны адрас |
г. Яраслаўль, вуліца Бальшая Акцябарская, 67 |
Ваенны фінансава-эканамічны інстытут (руск.: Военный финансово-экономический институт) — навучальная ўстанова ў Яраслаўле (Расія), якая існавала пад рознымі назвамі ў 1938-2010 гадах. У 1938-1941 і 1957-2010 гадах размяшчалася ў Яраслаўлі. З 1974 года было вышэйшай навучальнай установай.
Інстытут рыхтаваў спецыялістаў не толькі для расейскіх войскаў, але і для армій, авіяцыі і флоту краін Садружнасці. У прыватнасці, тут атрымлівалі вышэйшую адукацыю кадры ваенных фінансістаў з Казахстана, Арменіі, Таджыкістана, Кіргізіі. У Беларусі выпускнікі з Яраслаўля дапамаглі стварыць уласны эканамічны факультэт пры адным з ваенных ВНУ.
Назвы ВНУ
- Да 1942 Ваенна-фінансавае вучылішча
- Да 1944 Цэнтральныя ваенна-фінансавыя курсы Чырвонай Арміі
- Да 1961 Ваенна-фінансавае вучылішча
- Да 1964 Яраслаўскае ваеннае вучылішча
- Да 1974 Яраслаўскае ваеннае вучылішча імя генерала арміі А. В. Хрулёва
- Да 1999 Яраслаўскае вышэйшае ваеннае фінансавае вучылішча імя ген. арміі. А. В. Хрулёва
- Да 2003 філіял Ваеннага фінансава-эканамічнага ўніверсітэта
- Да 2007 Яраслаўскі ваенны фінансава-эканамічны інстытут імя ген. арм. А. В. Хрулёва
- Да 2010 Ваенная фінансава-эканамічная акадэмія
Вядомыя выпускнікі
Спасылкі