Ваенная палітыка Беларусі

Палітыка
Беларусь

Артыкул — частка серыі:
Палітычная сістэма
Беларусі

Канстытуцыя Беларусі


Прэзідэнт Беларусі


Савет Міністраў


Нацыянальны сход


Судовая сістэма



Адміністрацыйная сістэма


Выбары


Ваенная палітыка Беларусі — дзейнасць, накіраваная на падрыхтоўку сіл і сродкаў ваеннай арганізацыі, вызначэння парадку і спосабаў іх прымянення для забеспячэння ваеннай бяспекі, у тым ліку для прадухілення ваенных канфліктаў і абароны Рэспублікі Беларусь[1].

Ваенная дактрына

Ваенная палітыка краіны вызначаецца ваеннай дактрынай. Дзеючы яе варыянт быў прыняты ў красавіку 2024 гола.

У дакуменце пазначана, што асноўнымі патэнцыяльнымі знешнімі ваеннымі небяспекамі на ўзроўні ваеннай пагрозы прызнаюцца: размяшчэнне стратэгічных сродкаў паражэння вялікай далёкасці ў неядзерным выкананні, ядзернага, біялагічнага і іншых відаў зброі масавага знішчэння (ЗМЗ); вытворчасць ЗМЗ або яго кампанентаў на тэрыторыях сумежных дзяржаў, кіраўніцтва якіх праводзіць недружалюбную палітыку; узброеныя інцыдэнты з правакацыйнымі мэтамі; канцэнтрацыя паблізу мяжы воінскіх фарміраванняў; эскалацыя ўнутранага ўзброенага канфлікту на тэрыторыях беларускіх саюзнікаў і краін-суседзяў; правядзенне мабілізацыі для нападу на Беларусь[2].

У забяспячэнні ўласнай і рэгіянальнай бяспекі асноўная стаўка робіцца на Саюзную дзяржаву з Расіяй, СНД і АДКБ. Падтрымліваецца ўдзел краіны у АБСЕ і ААН, але выказваецца недазваляльнасць злоўжыванняў механізмамі гэтых арганізацый для аказання ціску. У дактрыне заяўлена заклапочанасць з нагоды пашырэння НАТА, аднак пры гэтым дзяржава гатова весці дыялог з альянсам. Прапісана, што Беларусь зможа аказваць ваенную дапамогу саюзнікам у выпадку агрэсіі супраць іх[2].

Ваенная арганізацыя

Ваенная арганізацыя ў Беларусі прадстаўлена ўзброенымі сіламі (Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь), органамі ваенна-палітычнага (Савет бяспекі Рэспублікі Беларусь, Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь і органы мясцовага кіравання) і ваеннага кіравання (Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь і Генеральны штаб Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь), абаронным сектарам эканомікі (Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт Рэспублікі Беларусь і Ваенна-прамысловы комплекс Беларусі), а таксама іншымі арганізацыямі і вайсковымі фармаваннямі. Агульнае кіраўніцтва ажыццяўляе галоўнакамандуючы — Прэзідэнт Беларусі[3].

У Беларусі, акрамя вышэйпералічаных, да ажыццяўлення ваеннай абароны могуць прыцягвацца ваенізаваныя арганізацыі. Гэтыя органы маюць права набываць баявую ручную стралковую і іншую зброю. Пералік ваенізаваных арганізацый устанаўліваецца законам. У заканадаўстве Беларусі пад імі разумеюцца органы ўнутраных спраў (міліцыя, Унутраныя войскі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь і інш.), органы фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю, органы і падраздзяленні па надзвычайных сітуацыях[4]. Пры гэтым існуе сістэма ваенізаванай аховы[5][6].

Дапамогу ў забеспячэнні нацыянальнай і ваеннай бяспекі аказваюць таксама КДБ і ДПК.

Напрамкі дзейнасці

Воінскі абавязак

Воінскі абавязак з’яўляецца абавязковым для грамадзян мужчынскага полу, прызнаных ва ўстаноўленым парадку прыдатнымі да яе праходжання. Ва Узброеных сілах могуць служыць прыдатныя па стане здароўя і фізічнаму развіццю да яе выканання, незалежна ад паходжання, сацыяльнага і маёмаснага становішча, расавай і нацыянальнай прыналежнасці, адукацыі, мовы, адносін да рэлігіі, роду і характару заняткаў, палітычных і іншых перакананняў. Прызыўнікі набіраюцца ва ўзросце 18—27 гадоў. Тэрмін іх службы залежыць ад наяўнай адукацыі. Так, для асоб, якія не маюць вышэйшай адукацыі, ён складае 18 месяцаў, з вышэйшым — 12, а ваенным — 6.

Ваеннае будаўніцтва

Узброеныя сілы Рэспублікі Беларусь фармаваліся з часцей Беларускай ваеннай акругі. Ад СССР краіне дасталася буйная ваенная групоўка з вялікай колькасцю ўзбраення і добрай ваенна-тэхнічнай базай. Беларусь не магла самастойна ўтрымліваць вялікі армейскі кантынгент, таму на пачатковым этапе рэфармаванне зводзілася ў асноўным да скарачэння Узброеных Сіл[7]. У 1992—1996 гадах былі скарочаны або перафармаваны 250 вайсковых часцей. У гэты час завершана ракетна-ядзерная дэмілітарызацыя Беларусі.

Рэальнае рэфармаванне ваеннай арганізацыі пачалося з сярэдзіны 90-х гадоў. У рамках гэтага перабудоўваліся органы ваеннага кіравання, змянялася сістэма падрыхтоўкі кадраў, рэфармавалася большасць аб’яднанняў, злучэнняў і воінскіх часцей, ствараліся мабільныя сілы[7].

Асаблівасцю ваеннага будаўніцтва ў 2000-я гады стала развіццё тэрытарыяльнай абароны[7].

У 2010-х гадах прыярытэтнымі мэтамі сталі прывядзенне беларускай арміі ў адпаведнасць існуючым выклікам і эканамічным магчымасцям дзяржавы, пераўзбраенне на сучасныя сістэмы і ўзоры ўзбраення і ваеннай тэхнікі, развіццё ваеннай інфраструктуры. Рэалізоўваліся праекты па стварэнні шматузроўневай аўтаматызаванай сістэмы кіравання, беспілотных авіяцыйных комплексаў і распрацоўка айчыннай аб’яднанай сістэмы навігацыі, сувязі і апазнавання, а таксама пераўзбраення зенітных ракетных войскаў, радыётэхнічных войскаў і перавод перспектыўных узораў ўзбраення і тэхнікі на колавую базу ўласнай вытворчасці[8].

Ідэалагічная работа

Пытаннямі дадзенай сферы займаецца Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы Міністэрства абароны, створанае 20 лютага 2004 года. У складзе мае ўпраўленне інфармацыі і ўпраўленне маральна-псіхалагічнага забеспячэння. Органу падпарадкоўваюцца ваеннае інфармацыйнае агенцтва «Ваяр», тэлекампанія «ВаенТВ», а таксама ўпраўленне па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войн Узброеных Сіл[9].

Ідэалагічная работа заклікана сфармаваць патрыятычныя пачуцці, высокі маральны дух як у вайскоўцаў і грамадзянскіх супрацоўнікаў беларускай арміі, так і ў насельніцтва. Важнае месца займаюць сацыяльна-псіхалагічная адаптацыя і падтрымка дысцыпліны. Ідэалагічная работа вядзецца па выхаваўчым, інфармацыйна-прапагандысцкім, псіхалагічным, сацыяльна-прававым і сацыяльна-культурным кірунках. У арганізацыйным аспекце дадзеная дзейнасць ажыццяўляецца ў выглядзе ідэалогічакай падрыхтоўкі, сістэм інфармавання, лекцыйнай прапаганды, адзіных дзён інфармавання, выкарыстання сродкаў візуальнай інфармацыі і сцяннога друку, работы мясцовых радыёвузлоў і індывідуальнай выхаваўчай работы[10][11].

Міжнароднае супрацоўніцтва

Пытаннямі ўзаемадзеяння з іншымі дзяржавамі займаецца Дэпартамент міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва міністэрства абароны.

Згодна з канцэпцыяй міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва МА РБ ад 10 лістапада 2010, яно ажыццяўляецца ў ваенна-палітычнай, ваеннай, ваенна-тэхнічнай і іншых галінах. Першае ахоплівае пытанні, звязаныя з ваенна-палітычнымі аспектамі забеспячэння ваеннай бяспекі дзяржавы і міжнароднай бяспекі. Другое ўяўляе дзейнасць па сумеснаму рашэнню ўласна ваенных праблем у сферы забеспячэння нацыянальнай і міжнароднай бяспекі. Пад апошнім маецца на ўвазе распрацоўка, вытворчасць, пастаўка ўзбраенняў і ваеннай тэхнікі, а таксама выкананнем работ і аказанне паслуг ваенна-тэхнічнага прызначэння[12].

Узброеныя канфлікты

Па ваеннай дактрыне 2016 года Беларусь асуджае любы ваенны канфлікт і разглядае прымяненне Узброеных Сіл толькі як крайнюю меру. Як адзначаецца ў дакуменце, у краіны няма праціўнікаў зыходзячы з выключна абарончага характару ваеннай палітыкі. Аднак Рэспубліка збіраецца адстойваць свае нацыянальныя інтарэсы з выкарыстаннем усіх наяўных сродкаў, у тым ліку з дапамогай прымянення ваеннай сілы, і пакідае за сабой права прыняцця комплексу прэвентыўных мер стратэгічнага стрымлівання ў мэтах недапушчэння нападу або нейтралізацыі ўнутранага канфлікту[13].

Міністр абароны Андрэй Раўкоў (2014—2020), каментуючы дакумент, сярод іншага заявіў, што ўдзелу краіны ў баявых дзеяннях за мяжой «не будзе ніколі». Аднак міжнароднымі і двухбаковымі расійска-беларускімі дамовамі прадугледжаны выпадкі, калі пэўны кантынгент беларускіх УС можа ўдзельнічаць у баявых дзеяннях за мяжой. Але пералік такіх сітуацый строга абмежаваны. Па канстытуцыі вайскоўцы тэрміновай службы не могуць прымаць удзел у баявых дзеяннях за межамі Беларусі, але для выканання міратворчых і антытэрарыстычных задач Мінск можа накіроўваць кантрактнікаў пры ўмове, што кожны з іх падасць індывідуальна рапарт прэзідэнту і атрымае персанальны дазвол. Такім чынам, беларускія ваенныя могуць удзельнічаць у складзе КСАР АДКБ[14].

Яшчэ ўлетку 1990 года дэпутаты ад БНФ прапанавалі Вярхоўнаму Савету БССР прыняць закон, які б забараняў накіроўваць беларускіх прызыўнікоў за межы краіны; тады яшчэ існаваў СССР, была адзіная савецкая армія, і такая прапанова большасці дэпутатаў здалася абсурднай. Але пасяджэнне сесіі ішло ў прамой радыётрансляцыі, людзі даведаліся аб прапанове, і ў Вярхоўны Савет пайшлі тысячы лістоў і тэлеграм ад бацькоў прызыўнікоў, якія баяліся за сваіх дзяцей. Парламент прыняў рашэнне, якое забараняе накіроўваць вайсковыя падраздзяленні, што дыслакуюцца ў Беларусі, у зоны ваенных канфліктаў за межамі рэспублікі. Аднак для міністэрства абароны СССР рашэнні рэспубліканскіх парламентаў законамі не былі — ваеннае камандаванне кіравалася саюзнымі законамі, і цэнтр прыняцця рашэнняў заставаўся ў Маскве[15].

У сваёй сучаснай гісторыі Рэспубліка Беларусь не брала ўдзелу ў якіх-небудзь узброеных канфліктах і ўсяляк імкнецца іх прадухіліць[крыніца?]. З пачаткам эскалацыі баявых дзеянняў у розных рэгіёнах краіна традыцыйна заклікае бакі да пошуку мірнага вырашэння супярэчнасцяў. Тым не менш, з прычыны палітычных, эканамічных, гісторыка-геаграфічных фактараў Беларусь і яе грамадзяне аказваюцца ў рознай ступені ўцягнутасці ў тыя ці іншыя канфлікты.

Зноскі

  1. ЗАКОН РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ Об утверждении Военной доктрины Республики Беларусь (20 июля 2016 г. № 412-З)
  2. а б Военная доктрина опубликована в Беларуси
  3. Военная организация государства
  4. Указ Президента РБ от 4 июня 2007 г. № 1/8627 «О некоторых вопросах деятельности воинских формирований и военизированных организаций Республики Беларусь»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2017. Праверана 3 красавіка 2017.
  5. Статья «ВОХР всегда начеку» на сайте «Белорусская военная газета» от 4 октября 2013 г. № 187 Архівавана 29 жніўня 2017.
  6. Информация с официального сайта Белорусской железной дороги Архівавана 29 жніўня 2017.
  7. а б в § 8. Военная политика Республики Беларусь (Допризывная подготовка, учебник для 10—11 классов)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 снежня 2021. Праверана 24 снежня 2021.
  8. Вооруженные Силы Республики Беларусь на современном этапе строительства и развития (Пресс-служба Министерства обороны Республики Беларусь) Архівавана 24 снежня 2021.
  9. Главное управление идеологической работы на официальном сайте МО РБ Архівавана 25 снежня 2021.
  10. Идеологическая работа в Вооруженных Силах Республики Беларусь
  11. Организация идеологической работы в Вооруженных силах Республики Беларусь
  12. Міжнароднае ваеннае супрацоўніцтва на афіцыйным сайце Мінабароны РБ Архівавана 24 снежня 2021.
  13. Основы военной политики Республики Беларусь на сайте министерства обороны Архівавана 17 мая 2021.
  14. Новая Военная Доктрина Беларуси: Запрет На Боевые Операции За Границей Архівавана 14 мая 2021. // БелВПО, 6 апреля 2016
  15. Как белорусские парни гибли в Чечне: почему независимость так важна для нашей страны

Спасылкі

Read other articles:

Amagi Brilliant ParkSampul novel ringan volume pertama, menampilkan Seiya Kanie dan Isuzu Sento甘城ブリリアントパーク(Amagi Buririanto Pāku)GenreFantasi, Komedi romantis Novel ringanPengarangShoji GatohIlustratorYuka NakajimaPenerbitFujimi ShoboDemografiMaleTerbit20 Februari 2013 – sekarangVolume7 Novel ringanAmagi Brilliant Park: Maple SummonerPengarangKeishō YanagawaIlustratorYuka NakajimaPenerbitFujimi ShoboDemografiMaleTerbit20 Oktober 2014 – sekarangVolume3 MangaPengaran...

 

Dalam nama Tionghoa ini, nama keluarganya adalah Pai. Pai Yu-poInformasi pribadiKebangsaanRepublik Tiongkok (Taiwan)Lahir18 April 1991 (umur 32)Taipei, TaiwanTempat tinggalTaipei, TaiwanTinggi173 m (567 ft 7 in)Berat64 kg (141 pon)PeganganKananRekor bertandingTunggal & ganda putriProfil di BWF Pai Yu-po (Hanzi: 白馭珀; lahir 18 April 1991) adalah seorang pemain bulu tangkis Taiwan. Ia mulai bermain bulu tangkis dalam usia 9 tahun, dan debut di Vietnam ...

 

Ma Kai马凯Wakil Perdana Menteri Republik Rakyat TiongkokPetahanaMulai menjabat 16 March 2013Menjabat bersama Zhang Gaoli, Liu Yandong, Wang YangPerdana MenteriLi KeqiangPendahuluWang QishanKanselir Negara Republik Rakyat TiongkokMasa jabatanMaret 2008 – Maret 2013Perdana MenteriWen JiabaoKetua Komisi Pengembangan dan Reformasi Nasional ke-10Masa jabatanMaret 2003 – Maret 2008Perdana MenteriWen JiabaoPendahuluZeng PeiyanPenggantiZhang Ping Informasi prib...

Katedral GranadaKatedral Maria Diangkat ke SurgaSpanyol: Catedral de Nuestra Señora de la AsunciónKatedral GranadaLokasiGranadaNegara NikaraguaDenominasiGereja Katolik RomaArsitekturStatusKatedralStatus fungsionalAktifAdministrasiKeuskupanKeuskupan Granada di Nikaragua Katedral Bunda Maria Diangkat ke Surga [1] (Spanyol: Catedral de Nuestra Señora de la Asunción)[2] disebut juga Katedral Granada adalah sebuah gereja katedral Katolik yang terletak di Granada, N...

 

Boris Johnson Johnson in 2019 Geboren 19 juni 1964New York, Vlag van Verenigde Staten Verenigde Staten Land Vlag van Verenigd Koninkrijk Verenigd Koninkrijk Politieke partij Conservative Party Religie Anglicanisme Handtekening Premier van het Verenigd Koninkrijk Aangetreden 24 juli 2019 Einde termijn 6 september 2022 Monarch Elizabeth II Voorganger Theresa May Opvolger Liz Truss Minister van Buitenlandse Zaken Aangetreden 13 juli 2016 Einde termijn 9 juli 2018 Premier Theresa M...

 

برايوت تشان أوتشا (بالتايلندية: ประยุทธ์ จันทร์โอชา)‏    مناصب رئيس وزراء تايلاند[1][2] (29 )   في المنصب24 أغسطس 2014  – 24 أغسطس 2022    براويت وونغسوان  [3][4][5]   في المنصب10 يوليو 2019  – 1 سبتمبر 2023  رئيس وزراء تايلاند[6][7&#...

Cameroonian footballer (born 1992) Vincent Aboubakar Aboubakar with Beşiktaş in 2023Personal informationFull name Vincent Aboubakar[1]Date of birth (1992-01-22) 22 January 1992 (age 31)[2]Place of birth Garoua, Cameroon[3]Height 1.84 m (6 ft 0 in)[4]Position(s) StrikerTeam informationCurrent team BeşiktaşNumber 10Youth career2006–2008 Coton SportSenior career*Years Team Apps (Gls)2009–2010 Coton Sport 15 (19)2010–2013 Valenciennes ...

 

Genre of television programming Adult chat television channels and programs[1][2][3] (also known as babe channels[4] or babeshows[5]) are a format of phone-in live television programming that has developed in Europe since 2002, often having elements similar to webcam modelling and softcore pornography. Adult chat channels were noted in Screen as challenges to conventional notions of television[1][6] – viewers can make premium-rate phon...

 

American lawyer and politician Lorenzo B. ShepardPersonal detailsBornLorenzo Brigham Shepard(1821-05-27)May 27, 1821Cairo, New YorkDiedSeptember 19, 1856(1856-09-19) (aged 35)New York, New YorkResting placeNew York Marble CemeterySpouse Lucy Morse ​(m. 1842)​Children5, including Edward M. ShepardEducationRead lawOccupationJurist, politician Lorenzo Brigham Shepard (May 27, 1821 – September 19, 1856) was an American lawyer and politician from New York. Life ...

Augusta of the Western Roman Empire Licinia EudoxiaAugusta of the Western Roman EmpireGolden medallion with portrait of Licinia Eudoxia.Empress of the Roman Empire (in the West) Tenure437–455Born422Constantinople(modern-day Istanbul, Turkey)Diedc. 493 (aged ~71)Constantinople(modern-day Istanbul, Turkey)SpouseValentinian IIIPetronius MaximusIssueEudociaPlacidiaNamesLicinia EudoxiaRegnal nameLicinia Eudoxia AugustaDynastyTheodosianFatherTheodosius IIMotherAelia Eudocia Licinia Eudoxia (Greek...

 

South Korean television series Kill ItPromotional posterHangul킬잇 GenreThrillerCreated byStudio DragonWritten bySon Hyun-sooChoi Myung-jinDirected byNam Sung-wooAhn Ji-sookStarringJang Ki-yongNanaMusic byKim Joon-seok (Movie Closer)Country of originSouth KoreaOriginal languageKoreanNo. of episodes12ProductionCamera setupSingle-cameraRunning time60 minutesProduction companyCrave WorksOriginal releaseNetworkOCNReleaseMarch 23 (2019-03-23) –April 28, 2019 (2019-04-28) Kill It...

 

1963 compilation album by Shelley Fabares, James Darren and Paul PetersenTeenage TriangleCompilation album by Shelley Fabares, James Darren and Paul PetersenReleasedApril 1963RecordedvariousGenrePopLabelColpixProducerStu PhillipsShelley Fabares, James Darren and Paul Petersen chronology The Things We Did Last Summer(1962) ''Teenage Triangle''(1963) Bye Bye Birdie(1963) Teenage Triangle is a joint compilation album by three pop artists, Shelley Fabares, James Darren and Paul Petersen, ...

American dental company Kool Smiles, PCTypePrivateIndustryDentistryFoundedEast Lake, Atlanta, U.S. in 2002FounderDr. Tu Tran, Dr. Thien Pham[1]HeadquartersMarietta, GA, U.S.Number of locations100+Area servedUnited StatesServicesDentistryOwnerDr. Tu Tran[1]Websitemykoolsmiles.com Kool Smiles Houston-Aldine dental clinic in unincorporated Harris County, Texas Kool Smiles is a dental services provider, based in the United States. Its headquarters are in the Kool Smiles Patient Su...

 

Fictional supervillain appearing in American comic books published by Marvel Comics Comics character SpritePublication informationPublisherMarvel ComicsFirst appearanceThe Eternals #9 (March 1977)Created byJack KirbyIn-story informationFull nameSpriteSpeciesEternalsTeam affiliationsEternalsDeviantsNotable aliasesPuckRobin GoodfellowColínPeter Frickin' PanAbilitiesControl over cosmic energy allowing energy blasts and invulnerability,Immortality,Vast psionic powers including telepathy, telekin...

 

British economist This biography of a living person needs additional citations for verification. Please help by adding reliable sources. Contentious material about living persons that is unsourced or poorly sourced must be removed immediately from the article and its talk page, especially if potentially libelous.Find sources: Richard Blundell – news · newspapers · books · scholar · JSTOR (April 2015) (Learn how and when to remove this template message)...

This article is an orphan, as no other articles link to it. Please introduce links to this page from related articles; try the Find link tool for suggestions. (May 2019) Lithuanian oncologist (b. 1926, d. 2018) Liudvika Laima GriciūtėBorn(1926-04-15)15 April 1926Kaunas, LithuaniaDied3 November 2018(2018-11-03) (aged 92)CitizenshipLithuanianAwardsLithuanian Science Prize 2002 Scientific careerFieldsoncologyThesisExperimental lung tumors (1966) Liudvika Laima Griciūtė (15 April 19...

 

1996 soundtrack album by Neil YoungDead ManSoundtrack album by Neil YoungReleasedFebruary 27, 1996[1]RecordedMarch 27, 1995VenueMason St. Studios, San FranciscoGenreInstrumental rock, experimental rockLength62:24LabelVaporProducerNeil Young, John HanlonNeil Young chronology Mirror Ball(1995) Dead Man(1996) Broken Arrow(1996) Professional ratingsReview scoresSourceRatingAllmusic [2]Robert Christgau [3]Pitchfork7.7/10 [4] Dead Man is the soundtrack to the...

 

1990 single by Heart StrandedSingle by Heartfrom the album Brigade B-sideUnder the SkyThe Will to LoveCruel TearsReleasedSeptember 1990Length3:55 (album version)2:59 (single version)LabelCapitolSongwriter(s)Jaime KyleJeff HarringtonProducer(s)Richie ZitoHeart singles chronology I Didn't Want to Need You (1990) Stranded (1990) Secret (1990) Stranded is a song by American rock band Heart. It was released as the third single from the band's 10th studio album, Brigade (1990). It is a mid-tempo so...

Voce principale: Calcio Como. Como CalcioStagione 1981-1982 Sport calcio Squadra Como Allenatore Giuseppe Marchioro, poi dalla 15ª giornata Gianni Seghedoni Presidente Mario Beretta Serie A16º posto (retrocesso in Serie B) Coppa ItaliaPrimo turno Maggiori presenzeCampionato: M. Mancini (30)Totale: M. Mancini (34) Miglior marcatoreCampionato: Nicoletti (4)Totale: Nicoletti (5) 1980-1981 1982-1983 Si invita a seguire il modello di voce Questa voce raccoglie le informazioni riguardanti il...

 

North American falcon species American kestrel Male Female at the Cincinnati Zoo Conservation status Least Concern (IUCN 3.1)[1] Scientific classification Domain: Eukaryota Kingdom: Animalia Phylum: Chordata Class: Aves Order: Falconiformes Family: Falconidae Genus: Falco Species: F. sparverius Binomial name Falco sparveriusLinnaeus, 1758 American kestrel range   Year round   Summer (breeding)   Winter (nonbreeding) Adult female in Winnipeg, Man...

 

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!