Ваеннаслужачы

Вайскоўцы на парадзе ў Мінску, прысвечаным Дню незалежнасці Беларусі

Ваеннаслужачы (ці Ваенны, вайсковец) — чалавек, які служыць ва Узброеных сілах краіны. Іншамоўныя адпаведнікі — (англ.: military serviceman або англ.: military personnel).

Прававое становішча ваеннаслужачых у Рэспубліцы Беларусь

Згодна з «Законам аб статусе ваеннаслужачых» Рэспублікі Беларусь ваеннаслужачымі з’яўляюцца грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія знаходзяцца на ваеннай службе ва ўзброеных сілах, памежных, унутраных і іншых войсках, воінскіх фарміраваннях, пералік якіх зацвярджаецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Грамадзяне, якія маюць статус ваеннаслужачых

Згодна з арт.2 «Закона аб статусе ваеннаслужачых» Рэспублікі Беларусь статус ваеннаслужачых маюць:

  • ваеннаслужачыя, якія праходзяць ваенную службу па кантракце, у тым ліку слухачы і курсанты ваенных навучальных устаноў, іншых устаноў адукацыі, якія ажыццяўляюць падрыхтоўку афіцэрскіх кадраў для Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і іншых войск і воінскіх фарміраванняў Рэспублікі Беларусь;
  • ваеннаслужачыя, якія праходзяць ваенную службу па прызыву;
  • грамадзяне, якія праходзяць службу ў рэзерве — пры знаходжанні на занятках або вучэбных зборах, вызначаных праграмамі падрыхтоўкі рэзервістаў;
  • ваеннаабавязаныя — пры знаходжанні на ваенных або спецыяльных зборах.
  • Афіцэры, якія праходзяць ваенную службу па прызыву, па свайму прававому становішчу прыраўноўваюцца да афіцэраў, якія праходзяць ваенную службу па кантракце, калі іншае не ўстаноўлена заканадаўствам.

Спасылкі

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!