Вадохрышча, або Богаяўленне[1] — абраз сярэдзіны XVIII ст., які паходзіць з Пакроўскай царквы ў в. Андронава Брэсцкай вобласці. У 1974 годзе паступіў у Нацыянальны мастацкі музей Беларусі, дзе захоўваецца дагэтуль[2].
Апісанне
Абраз прысвечаны аднаму з двунадзясятых святаў — Хрышчэнню Гасподняму, якое апісана ў Евангеллі. На ім Ісус у белай набедранай павязцы (руск.) (бел. са скрыжаванымі на грудзях рукамі. Адлюстраванне Хрыста са скрыжаванымі на грудзях рукамі характэрнае для сюжэта «Вадохрышча» ў беларускім іканапісе і кірылаўскай кніжнай графіцы. На беразе ракі Іардан на акруглым каменным узвышэнні — Іаан Прадцеча ў вогненна-чырвоным адзенні, які схіліўся над Ісусам Хрыстом, распрасцёршы руку над Яго галавой у благаслаўляльным жэсце. З нябёсаў Бог Айцец благаслаўляе, спасылаючы Святога Духа ў выглядзе голуба. У лаканічнай кампазіцыі няма анёлаў, якія традыцыйна прысутнічаюць у гэтым сюжэце, хоць у евангельскіх тэкстах яны не ўзгадваюцца. Бруяцца сіня-зялёныя воды Іардана. Берагі ракі пакрыты квітнеючымі кустамі і травамі. Фон упрыгожвае разны па ляўкасе арнамент у выглядзе спіральных атожылкаў з бутонамі лілей[2].
Зноскі