Вадзім Іосіфавіч Біндлер |
Пол |
мужчынскі пол |
Спецыялізацыя |
акрабатыка |
Нарадзіўся |
7 сакавіка 1958(1958-03-07) (66 гадоў) Мінск |
|
Вадзім Іосіфавіч Біндлер (7 сакавіка 1958, Мінск ) — беларускі савецкі спартсмен-акрабат. Майстар спорту СССР міжнароднага класа (1976)[1].
Скончыў Беларускі інстытут фізічнай культуры ў 1979 годзе. З 1979 г. у СК ЧБВА. Абсалютны чэмпіён свету і Еўропы (1980, Познань, Польшча), чэмпіён свету (1976, Саарбрукен, ФРГ). Абсалютны чэмпіён Еўропы (1978, Рыга), чэмпіён Еўропы (1979, Сегед, ВНР). Абсалютны чэмпіён СССР (1977, 1979). Пераможца усесаюзных спаборніцтваў. Першы ў свеце выканаўца трайнога сальта назад (1974)[1].
Зноскі
- ↑ а б Биндлер Вадим Иосифович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 58. — 737 с.
Літаратура
Спасылкі