Вадалюб малы (Hydrochara caraboides) — водны жук сямейства вадалюбы (Hydrophilidae)[2].
Апісанне
Невялікі жук даўжынёй 13—18,5 мм[2]. Асноўны колер афарбоўкі аліўкава-чорны або некалькі цямней. Цела выпуклае, яйкападобнае. Заднія ногі слаба пакрытыя валасінкамі. Сківічныя шчупікі аднакаляровыя, цёмнаафарбаваныя.
Распаўсюджанне
Амаль паўсюдна ў Еўропе, Усходняя Еўропа (за выключэннем крайняй поўначы), Крым, Паўднёвы Урал, Заходняя Сібір[2].
Біялогія
Жукі жывуць на невялікай глыбіні, аддаючы перавагу стаячым вадаёмам з зарослым і глейкім дном. Самкі адкладаюць яйцы ў кокан, пры пабудове якога ім дапамагаюць самцы. Такіх коканаў жукі робяць 2—3 штукі. Стадыя яйца каля 2 тыдняў. Лічынкі, якія выйшлі з яйца, маюць па баках кожнага сегмента свайго цела па пёрыстаму прыдатку, а на канцы брушка — два рагавых кручка.
Лічынкі з’яўляюцца драпежнікамі і сілкуюцца рознымі воднымі арганізмамі. Акукліваюцца ў глебе на беразе вадаёмаў.
Зноскі
- ↑ а б в Горностаев Г. Н. Насекомые СССР. (Справочники-определители географа и путешественника). — М.: Мысль, 1970. — 372 с. (руск.)
Літаратура
- Лапацін І. К. Вадалюбы // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 393. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- Зайцев Ф. А. Плавунцовые и вертячки // Фауна СССР. Насекомые жесткокрылые. — М.; Л., 1953. — Т. 4. — C. 55. (руск.)
- Somerset Levels. A study of the distribution and ecology of the lesser silver water beetle Hydrochara caraboides // English Nature Research Reports. — № 591. — ISBN 0967-876X.