Вавёрка — рака ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці, левы прыток ракі Лебяда (басейн Нёмана). Даўжыня 15 км. Плошча вадазбору 80 км².
Пачынаецца каля вёскі Навасады (Шчучынскі раён), цячэ па Лідскай раўніне, упадае ў Лебяду на паўднёвы захад в. Паперня (Лідскі раён). На ўсім працягу каналізаваная. Каля в. Ваверка сажалка (пл. 0,33 км²). Асноўны прыток — рака Крыніца (злева).
Літаратура
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- ↑ Geographic Names Server — 2018.