Більмацкі раён[1] (укр.: Більмацький район), да 2016 года — Куйбышэўскі раён[1] (укр.: Куйбишевський район) — былая адміністрацыйная адзінка ў складзе Запарожскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Більмак[1] (укр.: Більмак).
Утвораны ў 1935 годзе. Насельніцтва раёна на 1 лютага 2015 года складае 22712 чалавек, плошча — 1300 км².
12 мая 2016 года Вярхоўная Рада Украіны ў рамках дэкамунізацыі прыняла пастанову аб перайменаванні Куйбышэўскага раёна ў Більмацкі раён[2].
Ліквідаваны 17 ліпеня 2020 года.[3]
Адміністрацыйны падзел
Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 2 пасялковых і 13 сельскіх саветаў.
Населеныя пункты
На тэрыторыі раёна размешчаны 2 пасёлкі гарадскога тыпу і 38 сёлаў.
Зноскі
Спасылкі