Замак быў узведзены па загаду караля Казіміра Вялікага як адзін з вузлоў паўночных умацаванняў Каралеўства Польскага на лініі рэк Нотаць і Вісла. Будаўніцтва вялося 10-20 гадоў, магчыма, з 1343 да мяжы 1350-1360-х гадоў.
Падчас Шведскага патопу (1655—1658) замак быў значна пашкоджаны. Шведскія войскі захапілі замак у жніўні 1655 года, але ў красавіку 1656 года пад націскам войскаў Стэфана Чарнецкага адступілі. Замак зноў трапіў у рукі шведаў у маі 1656 года. У кастрычніку 1656 года адбыўся чарговы штурм польскага войска, падчас якога шведы аказалі жорсткае супраціўленне. Крэпасць была ўзарвана, а выбухам былі разбураны жылыя флігелі і бастыённыя ўмацаванні, якія атачалі ўзгорак. Пасля вайны замак не аднаўляўся.
У 2019 годзе з’явіўся праэкт па адбудове замка да 2030 года[1].