Бухта Правідзення — фіёрд у Анадырскім заліве Берынгава мора, каля паўднёва-усходняга берага Чукоцкага паўвострава, у Расіі.
Даўжыня каля 50 км, шырыня на ўваходзе каля 9 км, глыбіня да 50 метраў. Прылівы паўсутачныя (да 1 м). Зімой замярзае. На ўзбярэжжы — порт Правідзення. Адкрыта экспедыцыяй В.Берынга ў 1728 годзе. Названа ў 1848 годзе англійскім капітанам Мурам у адзначэнне шчаслівага правідзення, якое дазволіла яго караблю правесці зімоўку ў бухце.
Літаратура