У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Брава.
Брава (парт. Brava, Braba «злосны») — востраў у краіне Каба-Вердэ, уваходзіць у паўднёвую групу астравоў Сатавенту. Агульная плошча 67 км². Насельніцтва — 6043 чал. (2010 г.).
Гісторыя
Адкрыты ў 1462 г. партугальцамі. Першае паселішча імі было заснавана толькі ў 1573 г. Значную частку насельніцтва складалі чарнаскурыя рабы. У XVII—XVIII стст. астравіцяне моцна пакутавалі з-за рэйдаў піратаў.
З XIX ст. жыхары Брава актыўна наймаліся на кітабойныя судны з ЗША і еўрапейскіх краін. Многія пры гэтым ад’язджалі назаўсёды, асабліва на ўсход ЗША.
Брава — радзіма кабавердыйскага паэта Эўжэнью Таварыса.
Прырода
Востраў мае вулканічнае паходжанне, месціцца на агульнай падводнай платформе з суседнім востравам Фогу. З моманту каланізацыі вывяржэнні не зафіксаваны, але землятрусы здараюцца часта. У 1680 г. на востраве ратаваліся ад вывяржэння вулкана жыхары Фогу.
Ландшафт гарысты. Вёскі звычайна будуюцца на вяршынях ўзгор’яў. Найвышэйшы пункт — 976 м.
Для Брава характэрныя сталыя вятры, з-за якіх узнікаюць праблемы з авіяпералётамі. Пабудаваны на востраве аэрапорт практычна не працуе. У 1982 г. астравіцяне моцна пацярпелі ад урагану.
Да поўначы ад Брава месцяцца бязлюдныя выспы Сіма і Грандэ.
Эканоміка
Жыхары Брава здаўна займаюцца ірыгацыйным земляробствам, а таксама ловам рыбы. Сучасная эканоміка моцна залежыць ад знешняй дапамогі. У апошнія гады павольна развіваецца турызм.
Насельніцтва
Брава — самы маланаселены востраў Каба-Вердэ, што тлумачыцца яго памерамі, а таксама сталай эміграцыяй на іншыя астравы і ў іншыя краіны.
Насельніцтва вострава Брава, (1940—2010 гг.)
|
1940
|
1950
|
1960
|
1970
|
1980
|
1990
|
2000
|
2010
|
8528
|
7937
|
8625
|
7756
|
6985
|
6975
|
6804
|
6043
|
Галерэя
Спасылкі