Беларускі саюз дызайнераў |
---|
|
|
Дата заснавання |
1987 |
Тып |
Рэспубліканская творчая грамадская арганізацыя |
Колькасць удзельнікаў |
каля 600 |
Старшыня |
Дзмітрый Сурскі |
Сайт |
unid.by |
Беларускі саю́з дыза́йнераў («БСД») — грамадская арганізацыя, уваходзіць у міжнародную асацыяцыю «Саюз дызайнераў»[1] і Асацыяцыю грамадскіх аб’яднанняў «Беларуская канфедэрацыя творчых саюзаў»[2]. Аб’ядноўвае спецыялістаў прамысловага і графічнага дызайну, праектавання малых формаў, інтэр’ераў, абсталявання, арт-дызайну, мадэльераў, педагогаў, тэарэтыкаў дызайну. Старшыня арганізацыі — Дзмітрый Сурскі[3].
Гісторыя
3 красавіка 1987 года ў маскоўскім Доме Саюзаў адбыўся ўстаноўчы з’езд Саюза дызайнераў СССР[4], на якім прысутнічалі 25 беларускіх дэлегатаў, чацвёра з якіх былі абраны ў праўленне СД СССР.
14 снежня 1987 года на ўстаноўчым з’ездзе ў Мінску быў створаны Саюз дызайнераў БССР, спадкаемцам якога з’яўляецца Беларускі саюз дызайнераў.
У склад сакратарыята былі абраныя 8 чалавек:
А. Г. Длатоўскі двойчы абіраўся старшынёй Союза, паралельна кіраваў Беларускім інстытутам дызайну (зараз Нацыянальны дызайн-цэнтр).
У 1990 годзе ў складзе саюза было больш за 135 членаў. На ІІ пазачарговым з’ездзе 21 снежня 1991 года Саюз дызайнераў БССР атрымаў сучасную назву — Беларускі саюз дызайнераў.
У 1995 годзе старшынёй саюза быў абраны Дзмітрый Алегавіч Сурскі. Станам на 2023 год колькасць сяброў арганізацыі каля 600 чалавек.
Сябры Саюза неаднаразова атрымоўвалі высокія ўзнагароды:
- Прэмія Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь — 7 разоў.
- Прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» — 2 разы.
- Гран-пры нацыянальнага фестывалю моды і авангарднага мастацтва «Мамонт» — 7 разоў.
- Залаты медаль на міжнародным кірмашы — аўтамабілю МАЗ-54 (г. Плоўдзіў, Балгарыя) — 1985 г.
- Гран-пры XI Міжнароднага біенале плаката ў Польшчы атрымалі Сяргей Войчанка, Уладзімір Цэслер, Андрэй Шэлюта — 1986 г.
- Гран-пры і залаты медаль на міжнародным конкурсе плаката «Почему голод, почему нищета» ў Нью-Йорку атрымаў Сяргей Еўлампіеў — 1987 г.
і інш.
Структура
З’езд
Вышэйшым органам БСД з’яўляецца з’езд, які склікаецца не радзей за адзін раз у чатыры гады. Ад пачатку ўтварэння БСД адбылося 9 з’ездаў, апошні — у 2020 годзе.
Рада
У перыяд паміж з’ездамі кіраванне дзейнасцю БСД ажыццяўляе Рада, якая абіраецца на з’ездзе.
Старшыня
Старшыню абірае з’езд на тэрмін у чатыры гады, старшыня валодае правамі і абавязкамі кіраўніка юрыдычнай асобы.
Дзейнасць
Выдавецкія праекты
- Часопіс-альманах «Pro дызайн» (з 2001);
- Даведнік «Белорусский союз дизайнеров» (1999);
- Даведнік «Знак. Логотип» (2000, 2009)[6][7];
- Даведнік «Кто есть кто. Дизайн внутри и снаружи» (2008)[8].
- Кніга «Тутэйшы дызайн. Асобы. Рэчы» (2016). Кніга прадстаўлена і ў выглядзе сайта Архівавана 22 кастрычніка 2020..
Выставачныя праекты
- Выстаўка «Праект стагоддзя» — 1999;
- Выстаўка італьянскага дызайну, сумесна з пасольствам Італіі — 2001[9];
- Выстаўка «Унікальная краіна. Італія, фатаграфіі 1900—2000 гг.» — 2002[10][11];
- Выстаўка «Дызайн-Біржа» (з 2008 года — «Дызайн-фармат») сумесна з Нацыянальным выставачным цэнтрам «Белэкспа» — 2003[12];
- Выстаўка швейных машын «Няскончаная п’еса для механічнага шыла» сумесна з Нацыянальным гістарычным музеем — лістапад 2010 — студзень 2011[13];
- Выстаўка «Back in BSSR/Зноў у БССР», Мінск, 2014 гг.[14]
- Выстаўка «Пастулат(недаступная спасылка)», Мінск, 2012, 2014, 2016, 2018 гг.[15][16][17]
- Выстаўка «Ліхтарт(недаступная спасылка)» — 2014, 2015, 2017 гг.[18][19];
- Праект «Рэчы беларускія» — 2015—2018 гг.[20].
Калекцыя беларускага плаката
У 1999 годзе адбылася выстаўка беларускага плаката. Яе падрыхтоўчы перыяд склаў амаль тры гады. Акрамя калекцыі плаката Беларускага саюза дызайнераў таксама дэманстраваліся рарытэты, прадстаўленыя прыватнымі калекцыянерамі і самімі мастакамі.
У 2008—2009 гадах праводзілася перасоўная выстаўка плаката «Візуальны код часу: постсавецкае мастацтва плаката Беларусі». Яна праходзіла ў Варшаве[21], Берліне[22], Дрэздэне[23], Бруселі, Трыесце, Гранароле, Тулузе. У экспазіцыю былі ўключаны 43 найбольш яскравыя работы беларускіх плакатыстаў 1970—2000-х, у якіх адлюстраваліся сацыяльна-палітычныя трансфармацыі кожнага перыяду, у тым ліку сацыяльны феномен «Homo Sovieticus».
У 2016—2017 гадах у межах праграмы Choice Беларускі саюз дызайнераў зладзіў праект «Беларускі плакат», які завяршыўся выставамі ў Мінску, Берасці, Гародні, Нясвіжы і Віцебску, а таксама стварэннем сайту беларускага плаката plakat.unid.by(недаступная спасылка)
Гл. таксама
Зноскі
Літаратура
Спасылкі