Беларуская хрысціянска-дэмакратычная партыя

Беларуская хрысціянска-дэмакратычная партыя
Лідар Мікалай Ігнатавіч Крукоўскі
Дата заснавання 1994
Дата роспуску 1999
Ідэалогія хрысціянская дэмакратыя

Беларуская хрысціянска-дэмакратычная партыя (БХДП) — беларуская партыя хрысціянска-дэмакратычнага кірунку.

Створана ў выніку расколу Беларускай хрысціянска-дэмакратычнай злучнасці. Канферэнцыя БХДП прайшла ў Мінску ў 1994 годзе, зарэгістраваная 21 сакавіка 1995 года. Старшынёй партыі быў выбраны гісторык, філосаф Мікалай Крукоўскі, ягонымі намеснікамі сталі намеснік старшыні БНФ Юрый Хадыка, пісьменнік Язэп Янушкевіч[1], актывістка жаночага руху Людміла Пеціна. БХДП стварыла рэгіянальныя аддзяленні ў большасці вялікіх гарадоў Беларусі, шэраг сябраў БХДП былі выбраныя дэпутатамі мясцовых саветаў (напрыклад, Хрыстафор Жэляпаў і Міхась Шлык у Віцебску)[2].

Не прайшла перарэгістрацыю ў 1999 годзе і была ліквідаваная[3].

Зноскі

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!