Беларуская спеўна-драматычная майстроўня

Белару́ская спе́ўна-драматы́чная майстро́ўня, Беларуская майстроўня, «Майстроўня» — маладзёжнае творчае згуртаванне ў 1979—1984 гадах у Мінску.

Гісторыя

Створана студэнтамі БДУ і Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута, пазней да яе далучыліся студэнты іншых ВНУ, аспіранты, школьная і рабочая моладзь Мінска. Мэта — адраджэнне ў гарадскім асяроддзі беларускай народнай абраднасці, святаў. Удзельнікі «Майстроўні» вывучалі народныя песні, ладзілі святы Калядаў, гукання вясны, Купалля ў Мінску, Заслаўі, Вязынцы, праводзілі дабрачынныя акцыі, выступалі з канцэртамі, лекцыямі, гутаркамі.

«Майстроўня» спалучала спеўна-фальклорную дзейнасць з культурна-асветніцкай і палітычнай; адраджэнне беларускай народнай культуры разглядала як аптымальную форму выхавання нацыянальнай свядомасці. У 1983 годзе пры «Майстроўні» створана Таварыства беларускай школы, якое вяло агітацыю за стварэнне беларускамоўных дзіцячых садкоў, школ. Новай формай дзейнасці сталі талокі на рэстаўрацыйных аб’ектах у Траецкім прадмесці Мінска, на археалагічных раскопках.

Спыніла дзейнасць у 1984 годзе з-за канфліктаў з уладамі. Пераемнікі — Маладзёжны клуб імя У. Караткевіча (1985—1986) і клуб «Талака» (з 1987).

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!