Беларуская рэвалюцыйная партыя (1950-я)

Беларуская рэвалюцыйная партыя
Адміністрацыйны цэнтр Брэст
Тып арганізацыі палітычная арганізацыя[d]
Кіраўнікі
Кіраўнік Аляксандр Грыгор’еў
Заснаванне
Дата заснавання канец 1950-х гадоў
Ліквідацыя
Дата скасавання 1963 год

Беларуская рэвалюцыйная партыя (БРП) — брэсцкая антысавецкая арганізацыя. Арганізацыя мела свой статут[1]. На сёння звестак пра БРП вельмі мала[2].

Гісторыя

Вядома пра існаванне партыі з канца 1950-х гадоў, стварыў яе Аляксандр Грыгор’еў. Яна дзейнічала на Берасцейшчыне, стаяла на пазіцыях узброенай барацьбы. Магчыма, на выбар тактыкі ўплывала традыцыя зусім нядаўняй мясцовай антыкамуністычнай партызанкі.

Ёсць звесткі, што Васіль Ракашэвіч (сябар з 1960) спрабаваў абрабаваць вясковую краму, каб здабыць грошы для Беларускай рэвалюцыйнай партыі. Ён перахоўваў стрэльбу. Аднак ёсць думка, што ніякіх збройных акцый не праводзілася — толькі агітацыя і прапаганда, падбор у суполку надзейных людзей[1].

Партыя была разгромленая карнымі органамі восенню 1963 года. Аляксандр Грыгор’еў быў арыштаваны ў верасні 1963 года і асуджаны ў Берасці на 7 гадоў зняволення ў красавіку 1964 года. Тады ж на 4 гады зняволення быў асуджаны і Васіль Ракашэвіч.

Зноскі

Спасылкі

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!