Беларуская борць

«Беларуская борць»
Тып часопіс
Заснавальнік Л. А. Войцік
Краіна Польшча
Рэдактар Зоська Верас
Галоўны рэдактар Л. А. Войцік
Заснавана жнівень 1934
Спыненне публікацый май 1938
Мова беларуская
Галоўны офіс Вільня
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Белару́ская борць» — часопіс Беларускага кааператыўнага таварыства «Пчала». Выдаваўся са жніўня 1934 да мая 1938 года ў Вільні на беларускай мове. Рэдактар-выдавец — Л. А. Войцік (Зоська Верас). Першыя 5 нумароў надрукаваны на шапірографе, астатнія — друкарскім спосабам. Асноўны кірунак часопіса — папулярызацыя і прапаганда рацыянальных прыёмаў пчалярства. Асвятляў пытанні садоўніцтва, агародніцтва, дробнай жывёлагадоўлі, ветэрынарыі, гігіены і медыцыны. Закранаў праблемы беларускай мовы і школьніцтва. На старонках часопіса змешчаны матэрыялы пра мядова-лекарскія зёлкі, вершы і апавяданні, тэматычна звязаныя з пчалярствам, карэспандэнцыі з чужога жыцця і прэсы, пытанні і адказы. Меў старонку для жанчын, куток наймалодшых, паштовую скрынку. Абменьваўся матэрыяламі з рускімі, польскімі, украінскімі, чэшскімі і нямецкімі пчалярскімі часопісамі. Рэдакцыя працавала на грамадскіх пачатках, сродкі на паперу і друкаванне ішлі ад падпіскі. Спыніў існаванне з-за фінансавых цяжкасцей. Выйшла 25 нумароў[1].

Крыніцы

  1. І. У. Саламевіч. «Беларуская борць» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 407.

Літаратура

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!