Беларуская (пячора)

Беларуская пячора
Размяшчэнне  Абхазія
Глыбіня 210 м
Даўжыня 300 м
Аб'ём 45 000 м³
Год адкрыцця 1980
Лік уваходаў 1
Катэгорыя складанасці

Беларуская пячора — вапняковая пячора ў Гудауцкім раёне Абхазіі, на паўднёвым схіле Бзыбскага хрыбта.

Апісанне

Працягласць пячоры — 300 м, глыбіня — 210 м, плошча — 300 м², аб’ём — 45000 м³, вышыня ўваходу — 800—850 м[1].

Уваходная адтуліна — правал дыяметрам 7 м. На нахільным дне 80-мятровага калодзежа глыбавы завал і вузкі праход да каскаду ўнутраных калодзежаў глыбінёй ад 10 да 50 м з кароткімі гарызантальнымі ўчасткамі паміж імі. Паражніна канчаецца глыбавымі наваламі на глыбіні 195 м і вузкай вертыкальнай шчылінай (-210 м)[2].

Пячора закладзена ў ніжнемелавых вапняках. Падчас дажджоў адзначаны моцны капёж.

Гісторыя

Шахта выяўлена ў 1980 годзе, пройдзена да 100 м экспедыцыяй мінскіх спелеолагаў пад кіраўніцтвам М. В. Валькова і названа ў гонар Беларусі. У 1981 годзе дасягнута глыбіня 205 м (кіраўнік экспедыцыі В. Б. Залескі), а ў 1981 годзе −210 м (кіраўнік экспедыцыі В. Трусаў).

Зноскі

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!