Беларус на варце — часопіс, які выдаваўся з лістапада 1943 па чэрвень 1944 года ў Мінску на беларускай мове пад кантролем германскіх акупацыйных уладаў.
Прызначаўся для беларусаў, якія знаходзіліся на службе ў нямецкіх і калабаранцкіх вайсковых і ваенізаваных фарміраваннях. Праслаўляў акупацыйны рэжым, прапагандаваў ідэі нацызму, заклікаў беларусаў да ўзброенай барацьбы супраць савецкай улады і партызанаў. Друкаваў артыкулы, нарысы, апавяданні.
Выйшла 10 нумароў.
Літаратура
- Жумар, С. У. «Беларус на варце» / С. У. Жумар // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 1. А — Беліца / БелЭн; Рэдкал.: М. В. Біч (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — 494 с., [8] к.: іл. — С. 346. — ISBN 5-85700-074-2.