Бег на 10 000 метраў — стадыённая дысцыпліна лёгкай атлетыкі, адносіцца да бегу на доўгія дыстанцыі і ўключана ў праграму Алімпійскіх гульняў (для мужчын з 1912 года, для жанчын з 1988 года)[1] і чэмпіянатаў свету. Гонка складаецца з 25 кругоў па алімпійскай 400-метровай дарожке. Бег на 10 000 метраў па трэку звычайна адрозніваецца ад свайго дарожнага аналага, забегу на 10 км, тым, што адлегласць паказваецца ў метрах, а не ў кіламетрах.