Баі пад Горкамі

Баі пад Горкамі
Асноўны канфлікт: Паўстанне ў Польшчы, Літве і Беларусі, 1863—1864
Дата 5 (17) мая13 (25) мая 1863 года
Месца Горкі, Кобрынскі павет, Гродзенская губерня, Расійская імперыя
Вынік Параза паўстанцаў
Праціўнікі
Беларускія паўстанцы Расія Расійская імперыя
Камандуючыя
генерал Рамуальд Траўгут паручнік Пракоф'еў,

палкоўнік Эрнберг,

генерал-маёр Артур Эгер

Сілы бакоў
Польскія звесткі:

Каля 200 чалавек

Расійскія звесткі:

Каля 400 чалавек[1]

Усяго зайдзейнічана 7 рот пяхоты (940 салдат), не меней 7 гармат,

40 казакоў

Страты
  • больш за 80 забітых і параненых
  • больш за 50 палонных
Польскія звесткі:
  • больш за 70 забітых
  • 30 параненых

Расійскія звесткі:

  • 14 забітых
  • 77 параненых[2]

Баі пад Горкамі — шэраг узброеных сутыкненняў паміж беларускімі паўстанцамі і рэгулярнымі войскамі Расійскай імперыі, што адбыліся падчас паўстання 1863 года ў наваколлях вёскі Горкі.

Перадгісторыя

У канцы красавіка 1863 года ў наваколлях вёскі Горкі з’явіўся паўстанцкі атрад з Кобрына колькасцю ад 200 да 400 чалавек пад камандаваннем генерала Рамуальда Траўгута. Даведаўшыся пра гэта, рэгулярныя войскі Расіі вырашылі неадкладна дзейнічаць.

Бой 5 (17) мая 1863

Раніцай 5 (17) мая 1863 года ў раёне дамбы ў ваколіцах Горак з’явіўся першы атрад рэгулярных войскаў агульным лікам у адну роту пяхоты (120 чалавек) і 40 казакоў пад камандаваннем паручніка Пракоф’ева. Паўстанцам атрымалася зладзіць засаду на дамбе і атачыць рускія войскі. Падчас цяжкага бою тыя панеслі значныя страты ў 4 забітых і 20 параненых і былі змушаны паспешна адступіць за падмацаваннем.

Бой 9 (21) мая 1863

У сярэдзіне дня да месца дыслакацыі паўстанцкага атрада падышлі 2 роты пяхоты рэгулярных войскаў (240 салдат) пры трох гарматах пад камандаваннем палкоўніка Эрнберга. Падчас двухгадзіннага бою ў гушчы лесу рэгулярныя войскі страцілі 2 чалавек забітымі і 12 параненымі і былі змушаны зноў адступіць. Тым не менш, нягледзячы на перамогу, паўстанцам прыйшлося перанесці свой лагер глыбей у гушчар лесу.

Бой 13 (25) мая 1863

Нарэшце, досвіткам 13 (25) мая 1863 года паўстанцкі лагер у гушчары лесу быў атакаваны адразу з двух бакоў аб’яднанымі сіламі палкоўніка Эрнберга і генерал-маёра Артура Эгера, якія налічвалі 4 роты (480 салдат) пяхоты і не меней 4 гармат. Падчас цяжкага трохгадзіннага бою паўстанцы былі падзелены, частка з іх здолела прарвацца да рачной дамбы, аднак там яны былі акружаны і знішчаны або ўзяты ў палон. Другая частка разам з Траўгутам вырвалася з акружэння і была змушана паспешна адступіць. Вядома, што не меней 3 паўстанцаў прарваліся ў саму вёску, дзе былі схоплены самімі ж сялянамі і выдадзены рускім войскам за грашовую ўзнагароду. Вынікам трэцяга боесутыкнення стала поўнае знішчэнне мяцежнага атрада, які страціў больш за 70 чалавек забітымі і яшчэ каля 50 палоннымі, у тым ліку 20 вершнікаў. Рускія страты ў апошнім баі склалі: 3 забітых і 10 параненых. Тым не менш, сам Траўгут і купка паўстанцаў здолелі пазбегнуць плянення.

Зноскі

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!