Багушэўская партызанская брыгада — партызанская брыгада, створаная ў чэрвені 1943 года. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Багушэўскага, Аршанскага і Гарадоцкага раёнаў. 10 сакавіка 1943 года брыгада (125 партызан, 4 атрады) выйшла ў савецкі тыл і была расфарміравана.
Склад
Брыгада была створана ў Багушэўскім раёне на базе атрадаў В. У. Бойкі (1-га, у нямецкім тыле ў лютым — жніўні 1942 года), імя Варашылава (2-га, з восені 1942 года ў 1-й партызанскай брыгадзе імя К. С. Заслонава), імя Суворава (арганізаваны ў маі 1942 года, потым 3-і), І. І. Кржасінскага (сфарміраваны ў кастычніку 1941 — сакавіку 1943, потым 4-ы) і П. І. Кірылава (арганізаваны ў маі 1942 года, 5-ы, потым 1-ы атрад), у ліпені 1942 года ў склад брыгады ўвайшоў атрад Б. Ц. Гарнака (6-ы, у жніўні рассеяны). На дату выхаду ў савецкі тыл у склад брыгады ўваходзілі:
- 1-ы атрад;
- атрад імя Суворава;
- 3-і атрад;
- 4-ы атрад.
Камандаванне
Камандзіры
Камісары
Начальнікі штаба
- М. К. Вайцяхоўскі;
- В. П. Лаўкоў.
Гісторыя
Партызаны праводзілі дыверсіі на чыгунках Віцебск — Орша, Орша — Смаленск, шашэйных і грунтавых дарогах. У ліпені 1942 года каля возера Ардышэва і ў студзені 1943 у вёсцы Паддуб’е Суражскага раёна ўдзельнічалі ў баях з карнікамі. Разграмілі апорныя нямецкія пункты ў вёсках Буда і Клюкаўка Багушэўскага раёна. У лютым — сакавіку ўдзельнічалі ў баях з карнікамі, панеслі значныя страты.
Памяць
Зноскі
Літаратура
Спасылкі