Аэрапорт Шарм-эль-Шэйх (ІАТА: SSH, ІКАО: HESH)) — інтэрнацыянальны аэрапорт у Шарм-эль-Шэйху, Егіпет. Гэта трэці па колькасці наведвальнікаў аэрапорт у Егіпце пасля Каірскага і Хургадскага аэрапортаў.[4] З'яўляецца хабам для Air Cairo, абслугоўваецца ўрадам Егіпта.
Гісторыя
Аэрапорт быў адкрыты 14 траўня 1968 года як база ВПС Ізраіля. Пасля падпісання Егіпецка-ізраільскай мірнай дамовы ў 1979 годзе і адыходу Ізраіля з Сінайскага паўвострава быў зноў адчынены ў якасці грамадзянскага аэрапорту.
Зноскі