У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Арэхавае.
Арэ́хавае возера — возера ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Усыса (прыток ракі Обаль). Знаходзіцца за 1 км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Гарадок.
Плошча паверхні 0,3 км², даўжыня 1 км, найбольшая шырыня — 0,4 км. Катлавіна возера Арэхавае выцягнутая з захаду на ўсход. Берагі нізкія, на поўдні забалочаныя.
Праз возера працякае рака Усыса (Гараджанка) і злучае яго з азёрамі Лугавое і Шчарбакоўскае.
Літаратура