Архіпелаг Хуана Фернандэса альбо Астравы Хуана Фернандэса (па-іспанску: Archipiélago Juan Fernández) — група астравоў (архіпелаг) у паўднёвай частцы Ціхага акіяну, адміністрацыйна падпарадкаваных Чылі. У склад архіпелага ўваходзяць тры вострава:
Востраў Рабінзона Круза (Isla Robinson Crusoe, Isla Más a Tierra) (47,1 км²), адзіны населены востраў архіпелага Хуана Фернандэса, які мае ўсяго адно пасяленне Сан Хуан дэ Баўтыста (San Juan de Bautista) з насельніцтвам у 600 чалавек.
Востраў Аляксандра Селкірка (Isla Alejandro Selkirk, Isla Más Afuera) (44,6 км²), 160 кіламетраў на ўсход ад Вострава Рабінзона Круза.
Востраў Санта Клара (Isla Santa Clara), (2 км²), некалькі кіламетраў у паўднёва-ўсходнім напрамку ад Вострава Рабінзона Круза.