У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Міхневіч.
Арнольд Яфімавіч Міхне́віч (9 верасня 1936, Мінск — 23 мая 2020, Кёльн) — савецкі і беларускі мовазнавец. Доктар філалагічных навук (1977), прафесар (1980).[2]
Біяграфічныя звесткі
Скончыў Гомельскі педагагічны інстытут (1958). Працаваў настаўнікам, у Інстытуце мовазнаўства (з 1961; загадчык сектара рускай мовы з 1978), у Мінскай вышэйшай партыйнай школе (з 1983). Член КПСС (1971).[2]
Быў прарэктарам Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта, рэктарам Беларускага дзяржаўнага інстытута праблем культуры.
Дзейнасць
Тэмы даследаванняў: тэорыя граматыкі, граматыка беларускай мовы, праблемы этымалогіі, культуры беларускай і рускай моў, супастаўляльнай граматыкі, білінгвізму, сацыялінгвістыкі.
У 1993 годзе быў абраны віцэ-прэзідэнтам Беларуска-нямецкай асацыяцыі культурна-асветніцкіх ініцыятыў, у 1995 годзе — акадэмікам Міжнароднай акадэміі навук Еўропы і Азіі, у 1998 годзе — кіраўніком Польска-беларускай школы «Нясвіжская акадэмія» па адраджэнні культурных ландшафтаў краін Усходняй Еўропы[3].
Працы
- Сінтаксічна непадзельныя словазлучэнні ў беларускай мове. — Мн., 1965.
- Праблемы семантыка-сінтаксічнага даследавання беларускай мовы. — Мн., 1976.
- Хрестоматия по лекторскому мастерству. — Мн., 1978.
- Введение в методику лекционной пропаганды. — Мн., 1982.
- Ораторское искусство лектора. — М., 1984.
- Русско-белорусский разговорнк. — Мн.: Выш. шк., 1991. — 335 с.
- «Лектарскае майстэрства» (1975).
- «Слоўнік славянскай лінгвістычнай тэрміналогіі» (Прага, Т.1—2, 1977—1979).
- «Беларуская мова для небеларусаў» (1978, 2-е выд.).
- «Этымалагічны слоўнік беларускай мовы» (1980, Т.2).
- «Беларуская мова. Падручнік для 4 класа школ з рускай мовай навучання» (1982, 4-е выд.).
Артыкулы
Артыкулы ў даведніках, слоўніках і энцыклапедыях
Узнагароды і прэміі
У 2001 годзе Арнольд Міхневіч уключаны ў «Слоўнік міжнародных біяграфій» Міжнароднага біяграфічнага цэнтра ў Кембрыджы[3].
Зноскі
Літаратура