Карціны Бёкліна, яркія і кідкія сваімі колерамі, напісаныя галоўным чынам тэмперай. У карцінах Бёкліна выступае выдуманы свет, часта знарочыста таямнічы. Спачатку Бёклін пісаў рамантычныя пейзажі з міфалагічнымі постацямі, затым — фантастычныя сцэны з німфамі, марскімі пачварамі і г. д. («Трытон і Нерэіда», 1873—1874).
Познія кампазіцыі («Востраў мёртвых», 1880, Мастацкі музей, Базель; у пачатку XX ст. рэпрадукцыі з яе былі вельмі папулярныя), дзе фантастычная сімволіка спалучаецца з натуралістычнай дакладнасцю дэталяў, паўплывалі на фармаванне нямецкага сімвалізму і югендштылю.
Лепшыя працы:
«Востраў мёртвых» (1880, Мастацкі музей, Базель)
«Трытон і Нерэіда» (1873—1874, Мастацкі музей, Базель)