Арнольд Аляксандравіч Ранцанц |
Дата нараджэння |
3 лютага 1945(1945-02-03) |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці |
23 чэрвеня 2015(2015-06-23) (70 гадоў) |
Грамадзянства |
|
Адукацыя |
|
Прафесія |
спявак |
Тэатр |
|
Член у |
|
Узнагароды |
|
Арнольд Аляксандравіч Ранцанц (3 лютага 1945, г.п. Цінской, Краснаярскі край, Расія — 23 чэрвеня 2015) — беларускі артыст аперэты, спявак (барытон). Заслужаны артыст Украінскай ССР (1978), Заслужаны артыст Беларусі (2000).
Біяграфія
Скончыў Ташкенцкі тэатральна-мастацкі інстытут у 1968 годзе. Працаваў у розных тэатрах. 3 1979 года артыст Беларускага дзяржаўнага музычнага тэатра.
Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1969 года.
Творчасць
Выканаўца разнапланавых характарных роляў пераважна камедыйнага плана. Ранцанцу ўласцівы дакладнасць, артыстызм, лёгкасць сцэнічных паводзін, эмацыянальнасць. Сярод партый на беларускай сцэне: Яшка-артылерыст («Вяселле ў Малінаўцы[ru]» Б. Аляксандрава), Фядот («Бабскі бунт[ru]» Я. Пцічкіна[ru]), Кутузаў («Дзяніс Давыдаў» А. Мдывані), Негаш, барон Зета («Вясёлая ўдава[ru]» Ф. Легара), Франк, сенатар Дэляква («Лятучая мыш[ru]», «Ноч у Венецыі[en]» І. Штрауса), Альфрэд Дулітл («Мая цудоўная лэдзі[ru]» Ф. Лоу), Фама («Вольны вецер[ru]» І. Дунаеўскага), Мендэль Крык («Біндзюжнік і Кароль» А. Журбіна[ru]), граф Кутайсаў («Халопка (руск.) (бел.» М. Стрэльнікава[ru]), граф Баргезе («Капялюш Напалеона» О. Штрауса), Зупан («Цыганскі барон[ru]» І. Штрауса), Іван Прысыпкін («Клоп» У. Дашкевіча[ru]), лорд Балінгброк («Шклянка вады» У. Кандрусевіча), Пелікан («Прынцэса цырка» І. Кальмана) і інш.
Узнагароды
Удастоена ганаровых званняў «Заслужаны артыст Украінскай ССР» (1978) і «Заслужаны артыст Беларусі» (2000). Лаўрэат прэміі імя Л. Александроўскай (1994).
Зноскі
Літаратура
Спасылкі