Апостальскі Экзархат Чэшскай Рэспублікі (чэшск.: Apoštolský exarchát řeckokatolické církve v ČR) — аўтаномны экзархат грэкакаталіцкага абраду Русінскай грэкакаталіцкай царквы з цэнтрам у горадзе Прага, Чэхія. Апостальскі Экзархат Чэшскай Рэспублікі падпарадкоўваецца непасрэдна Святому Прастолу. Кафедральным саборам апостальскага Экзархата Чэшскай Рэспублікі з'яўляецца сабор Святога Клімента.
Гісторыя
Пасля падзелу Чэхаславакіі ў 1993 годзе ў Чэхіі быў створаны апостальскі вікарыят для вернікаў грэкакаталіцкага абраду, які падпарадкоўваўся Прэшаўскай епархіі. 18 студзеня 1996 года апостальскі вікарыят быў ператвораны ў Апостальскі Экзархат Чэшскай Рэспублікі з падпарадкаваннем непасрэдна Святому Прастолу.
Ардынарыі Экзархата
- епіскап Іван Лявінец (18.01.1996 — 23.04.2003);
- епіскап Ладзіслаў Гучка (24.04.2003 — 2004);
- епіскап Ян Эўген Кочыш (2004—2006).
Крыніца
Спасылкі
- ↑ Ministry of Culture of the Czech Republic Register of registered legal entities maintained by the Ministry of Culture