Антоніа Тарсіа (1662, Венецыя — 1739) — італьянскі скульптар, прадстаўнік позняга барока.
Малавядомая біяграфія
Застаецца майстрам з малавядомай біяграфіяй. Па здагадках нарадзіўся ў Венецыі каля 1663 года. Доўгі час працаваў у горадзе па замовах рэлігійных абшчын[1]. Прымаў замовы на стварэнне розных алтароў і вялікіх скульптур святых для упрыгожванняў фасадаў сакральных збудаванняў. Творы майстра захоўваліся ў цэрквах Сан Джорджа Маджорэ, Сан Стаэ, Сан Вітале. Прымаў замовы на стварэнне садова-паркавых скульптуры, працаваў для загараднай вілы сям'і Джаванелі, на віле Навента Падавана, на віле Кантарыні.