Антоніа Франчэ́ска Пігафе́та (італ.: і ісп.: Antonio Pigafetta; год нараджэння ў перыяд ад 1480 да 1491, у горадзе Вічэнца, памёр пасля 1534, там жа) — італьянскі мараплавец, звышштатны (ісп.: sobresaliente) удзельнік экспедыцыі Магелана-Элькана (1519-22). Падчас першага ў гісторыі кругасветнага плавання вёў дзённікі, якія па вяртанні ў Еўропу ўручыў імператару Карлу V. Запісы Пігафеты — асноўная крыніца звестак пра экспедыцыю Магелана, а таксама першы даступны ў Еўропе дакумент пра себуанскую мову Філіпінскіх астравоў — былі апублікаваны захавальнікам Амбразіянскай бібліятэкі Карла Амарэці.
Зноскі
- ↑ Тлумачэнне на італьянскім сайце
Спасылкі